Пошук:
Каталог: камерцыйныя прадпрыемствы Беларусі Дадаць прадпрыемства: далучыць прадпрыемства да агульнага рэйтынгу
Рэгістравацца: далучыцца да праэкту з мэтай рэгістравання прадпрыемстваў ды прымання ўдзелу ў абмеркаванні Лагініцца: без залагіністасці не магчыма далучаць прадпрыемствы да рэйтынгавання

Нардын - медыцынскі цэнтр


    "НАРДЫН" вядзе сваю гісторыю з лістапада 1994 года. Пачатак дзейнасці - забеспячэнне лекавымі сродкамі прадпрыемстваў медыцынскага профілю; 1996 г. - адчынены дзве першыя аптэкі; 1998 г. - адчынены першы медыцынскі цэнтр на вуліцы Казінца. У сапраўдны момант: сетка з 14 апатэк, сярод якіх ёсць спецыялізаваныя і кругласутачныя, пяць крам, два медыцынскіх цэнтра

    У новым медыцынскім цэнтры "НАРДЫН" Вы знойдзеце ўсё неабходнае для эфектыўнага збавення ад хвароб: суперсучасныя дыягнастычныя комплексы, элітная стаматалогія, прыём спецыялістаў больш 50 напрамкаў, праграмы рэабілітацыі. Разам з тым, не меншая ўвагу мы надаем і пытанням прафілактыкі. Захаваць і ўмацаваць здароўе прасцей, ды й прыемней, чым лячыць шматлікія захворванні. І у гэтым "НАРДЫН" падае сапраўды неабмежаваныя магчымасці: поўны медычны кантроль, вакцынацыя, фізіятэрапія, трэнажорныя залы, басейн, саўна і шмат чаго іншага. Менавіта ў нас Вы адначасова можаце і адпачыць, і ўмацаваць здароўе.

    Сёння ўсіх нас аб'ядноўвае жаданне быць здаровымі, жыць актыўным, паўнавартасным жыццём. Мы ведаем, як падбаць аб вашым здароўі найлепшай выявай. Прыходзіце ў медыцынскі цэнтр "НАРДЫН"!

    Дырэктар медыцынскага цэнтра "НАРДЫН" А.У. Парфір'ява.


Вобласць месцазнаходжання: Мінская
Горад: Мінск
Фізычны адрас: вул. Сурганава, 47-Б
Тэлефон/тэлефоны: 059
Адрас сайту: http://nordin.by

Інфармацыя прагледзена 8936 разоў

Рэйтынх 8.3

Абсталяванне 7 (галасоў: 1)
Якасць рэалізацыі 10 (галасоў: 1)
Кошт 5 (галасоў: 1)
Сэрвіс 9 (галасоў: 1)
Агульнае ўраджанне 10 (галасоў: 1)


Напісаць каментары ды адзнакі


Aleks
Адкуль: Мінск
Каментараў: 3
Напісана: Пн Сак 13, 2006 02:06:52

           Абсталяванне: 7

Здаецца мне, што абсталяванне добрае. Карыстаюся я стаматалагічнымі паслугамі...

Нешта ў іх зламалася (то працавала, то не працавала нейкая паліравальная рэчыва), і на працягу некальлькі маіх наведванняў усё яны гутарылі аб гэтым. Але мне шанцавала, увесь час я трапіў калі гэтае працавала прыстасаванне.

Наконт сучаснасці - параўноўваць амаль няма з чым (звяртаўся раней толькі да дзяржаўнай бясплатнай клініцы), але мне здаецца, што сучасна. Рэнгены па сеціве перадаюць кампутарнай.

           Якасць рэалізацыі: 10

Якасцью пакуль што задаволены на 100%. Адзіны зуб нават хадзіў разы 4 па 2 гадзіны - ды ўсё абышлося пломбай (у звычайнай клініцы выдалілі бы)... Працуюць у 4 руцы - асістэнтка рыхтуе матэрыялы, а таксама працуе з "слюнаадсосам" :), дапамагае іншымі словамі.

Нават ня ведаю дзе ў мяне гэтыя пломбы...

           Кошт: 5

Вартасць канешне адпавядае якасці, але ня вельмі гэта разлічана на сярэднюю з.п. беларусу.

Калі параўноўваць з іншымі клінікамі - так мне здаецца магчыма адшукаць й таннейшую...

Зрабіць 2 пломбы недзе абыходзіцца ў 155 000...

Самі яны сцвярджаюць, што сярэдні карыес - 60 000

Звяртаюся да іх, так як ня вельмі жадаецца эканоміць на здароўі.

           Сэрвіс: 9

Вельмі ўсе ветлівыя. Нават калі тэлефануеш каб адмовіцца ад запісу - дзякуюць, што папярэдзіў іх.

Калі прыходзіш - праводзяць да кабінету. Дактары таксама ветлівыя. Расказваюць што яны там у мяне робяць. Чаму гэта здарылася, рэкамендуюць як берагчы здароўе. Усё што запытаешь - на ўсё адкажуць.

Калі патрэбен рэнген - адвядзе асістэнт да кабінету. На прыканцы - адкажуць колькі грошаў ды за што я патрэбен ім аддаць.

           Агульнае ўраджанне: 10

Карыстаюся я паслугамі іх амаль кожны тыдзень. Засталося ў мяне апошняе наведванне - ды я здаровы.

Абраў я гэтае прадпрыемства, т.я. вельмі дрэнныя ўражанні ў мяне засталіся пасля дзяржаўнай клініцы, куды я толькі аднойчы звярнуўся... Зрабілі яны мне там толькі адну пломбу, ды і тая парыжэла амаль адразу...

Вельмі ў іх спадабалася якасць ды сэрвіс, ня вельмі - кошт (але канешне вартасць-якасць)...

У будучыні - калі патрэбна нешта яшчэ будзе - звярнуся сюды, т.я. і недалёк ад хаты...

Яшчэ мне спадабаліся абязбольваюшчыя :) некалькі гадзін не адчуваеш паловы твару...

Усе будзе...


Зараз людзей: 27, з іх зарэгістраваных: 0, скрытных: 0 ды гасцей: 27
Зарэгістраваныя: Няма

Minsk.Design ©
Hosting from Hell ©